Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2024, 16:41

Алімпіяда-2024. Залатой: нараджэнне сына - стымул паказаць лепшы рэзультат

Яўген Залатой
Яўген Залатой
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Яўген Залатой пракаменціраваў сваё паўфінальнае выступленне на спаборніцтвах па акадэмічным веславанні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Сёння на Алімпійскім водным стадыёне ў муніцыпалітэце Вер-Сюр-Марн Залатой выступіў у паўфінале мужчынскага турніру адзіночак, дзе фінішаваў з другім часам. Гэты рэзультат дазволіў яму прабіцца ў фінал, які адбудзецца раніцай у суботу.

"Гонка атрымалася вельмі цяжкай, усё ж такі толькі тры лодкі з шасці трапляюць у фінал. Сёння заезд прайшоў па алімпійскім рэкордзе. Зразумела, асноўны канкурэнт немец Олівер Цайдлер выступіў значна лепш. Ён даказаў, што нездарма з'яўляецца чэмпіёнам свету, і паказаў выдатную гонку. Сапернікаў заўсёды трэба адчуваць. Я з часам зразумеў і адчуў, што другая тысяча метраў у мяне можа быць лепшай за першую. Таму так і выйшла з фінішным спуртам, ведаў, што сапернікі паспрабуюць зрабіць тое ж самае, - адзначыў Залатой. - У час Алімпійскіх гульняў у мяне нарадзіўся сын, далі імя Марк. Я вельмі рады. Гэта, напэўна, самы галоўны падарунак у маім жыцці і важны стымул для таго, каб паказаць свой лепшы рэзультат".

Барацьбу за медалі парыжскай Алімпіяды 3 жніўня разам з беларусам павядуць немец Олівер Цайдлер, грэк Стэфанас Нтускас, галандзец Сімон ван Дорп, новазеландзец Томас Макінташ і бельгіец Цім Брайс.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі