1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская прадстаўніца акадэмічнага веславання Таццяна Клімовіч не змагла прабіцца ў вырашальны заезд турніру адзіночак на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
З 32 дзяўчат, якія стартавалі на Алімпіядзе, да стадыі 1/2 фіналу спаборніцтваў дабраўся лепшы тузін. Сёння наша Таццяна Клімовіч была прадстаўлена ў другім паўфінале, дзе таксама прынялі ўдзел вясляркі з ЗША, Новай Зеландыі, Літвы, Германіі і Аўстрыі. Для выхаду ў вырашальны заезд было неабходна фінішаваць у тройцы - беларуска ж заняла пятае месца, уступіўшы прахадной пазіцыі больш за чатыры секунды. Далей прайшлі дзеючая алімпійская чэмпіёнка новазеландка Эма Твіг, літоўка Вікторыя Сенкутэ і амерыканка Кара Колер.
Такім чынам, заключным заездам у Парыжы для Клімовіч стане фінал В, які пройдзе 3 жніўня і дзе будуць разыгрывацца месцы з 7-га па 12-е. Наперадзе ў праграме чацвярга на Алімпійскім водным стадыёне ў Вер-Сюр-Марн - паўфінальныя заезды ў мужчынскай адзіночцы, дзе выступіць наш Яўген Залатой.-0-
Фота Максіма Гучака