Фота Pixabay
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На гандбольным турніры парыжскай Алімпіяды вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мужчын дзеючыя алімпійскія чэмпіёны французы згуляюць з камандай Германіі і ў выпадку поспеху выйдуць на пераможцу пары Іспанія - Егіпет. Бронзавыя прызёры такійскіх Гульняў гандбалісты Нарвегіі сустрэнуцца са славенцамі, а ў скандынаўскім дэрбі сыдуцца шведы і датчане. Чвэрцьфінальныя баталіі пройдуць 7 жніўня, паўфіналы намечаны на 9 жніўня, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 11 жніўня.
Заўтра ў чвэрцьфінале жаночага турніру трыумфатар АГ у Токіа зборная Францыі сустрэнецца з нямецкімі гандбалісткамі, каманда Венгрыі згуляе са шведкамі, зборная Нідэрландаў будзе сапернічаць з датчанкамі, а бразільянкі пазмагаюцца з нарвежкамі. Паўфінальныя гульні адбудуцца 8 жніўня, а медальныя паядынкі пройдуць 10 жніўня.-0-