Настасся Шкурдай
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай стала фіналісткай XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вячэрняй праграме чацвярга брастаўчанка выступіла на дыстанцыі 200 метраў на спіне, на якой стала бронзавым прызёрам лютаўскага чэмпіянату свету ў горадзе Доха. 1 жніўня Шкурдай, прадстаўленая ў другім паўфінале, паказала час 2 мін 08,79 сек. У яе заплыве гэты рэзультат аказаўся пятым, а ў агульнай табліцы - восьмым сярод шаснаццаці дзяўчат.
Удзельніцамі пятнічнага фіналу разам з Настассяй сталі сусветная рэкардсменка з Аўстраліі Кайлі МакКіаўн, амерыканкі Рыган Сміт і Фібі Бэйкан, брытанкі Хані Осрын і Кэці Шэнахан, канадка Кайлі Мас і кітаянка Пен Сювей. У алімпійскім фінале Шкурдай выступіць другі раз у кар'еры, тры гады таму ў Токіа беларуска стала восьмай на стаметроўцы батэрфляем.-0-
Фота Дзяніса Касцючэнкі