1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай прадаўжае выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дзённую праграму чацвярга ў плавальным басейне адкрылі папярэднія заплывы на дыстанцыі 200 м на спіне ў дзяўчат. Менавіта ў гэтай дысцыпліне беларуска Настасся Шкурдай заваявала бронзу лютаўскага чэмпіянату свету ў Досе. Сёння брастаўчанка ўпэўнена прайшла кваліфікацыю ў паўфінал - у трэцім адборачным заплыве Шкурдай паказала час 2 мін. 09,64 сек., які ў агульнай табліцы аказаўся сёмым сярод 27 дзяўчат.
Паўфінал з удзелам беларускі адбудзецца сёння вечарам, арыенціровачны час пачатку - 22.10 па мінскім часе. Для прадаўжэння барацьбы за медалі Настассі неабходна трапіць у мацнейшую васьмёрку сярод 16 спартсменак. Раней выступленні на Алімпіядзе ў Парыжы завяршылі нашы Аліна Змушко і Ілья Шымановіч, лепшым вынікам Змушко стала 8-е месца на стаметроўцы брасам, а Шымановіч у гэтым жа відзе быў 10-м.-0-
Фота Дзяніса Касцючэнкі