1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень жніўня на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы выступяць чацвёра беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У 10.30 па мінскім часе на Алімпійскім водным стадыёне Вер-Сюр-Марн пачнуцца паўфінальныя заезды адзіночак у акадэмічным веславанні. У мужчынскай частцы турніру выступіць Яўген Залатой, а ў жаночых спаборніцтвах барацьбу за праходжанне далей павядзе Таццяна Клімовіч. Раней па ходзе Гульняў-2024 Залатой атрымаў перамогі ў папярэднім і чвэрцьфінальным заездах, а Клімовіч на гэтых стадыях займала ў сваіх гонках другое і трэцяе месцы адпаведна. У кожным з паўфіналаў прымуць удзел па шэсць весляроў, для выхад у суботнія фіналы неабходна фінішаваць у топ-3.
Роўна апоўдні ў басейне Пары-ла-Дэфанс Арэны стартуе чарговы дзень спаборніцтваў у плыўцоў. З беларускай дэлегацыі ў гэтым відзе спорту засталася толькі Настасся Шкурдай, якая паспрачаецца за выхад у паўфінал на кароннай дыстанцыі 200 м на спіне. У лютым бягучага года брастаўчанка ў гэтай дысцыпліне дабілася самага значнага дасягнення ў кар'еры, заваяваўшы бронзу чэмпіянату свету. Першай задачай Шкурдай на сёння стане адбор у паўфінал, для гэтага трэба трапіць у лік 16 лепшых сярод 28 дзяўчат. У выпадку поспеху Настасся выступіць і ў вячэрняй сесіі чацвярга, дзе будзе змагацца ўжо за выхад у пятнічны заплыў за медалі.
Заключным відам праграмы 1 жніўня з беларускім удзелам стане кваліфікацыя ў стральбе з вінтоўкі з трох становішчаў, дзе будзе прадстаўлена наша Дар'я Чупрыс. Удзел у адборы прымуць 32 дзяўчыны, з якіх у фінал пройдзе лепшая васьмёрка. Права выступіць на Алімпійскіх гульнях беларуска заваявала на майскім чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі, заняўшы ў гэтай дысцыпліне шостае месца. Акрамя таго, на тым жа кантынентальным форуме Чупрыс выйграла серабро ў неалімпійскім відзе - стральбе са становішча лежачы. Кваліфікацыя ў Нацыянальным стралковым цэнтры ў Шатару стартуе ў 13.00, фінал пройдзе 2 жніўня.-0-