Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2024, 22:30

Алімпіяда-2024: Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам 

 2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Іван Літвіновіч заваяваў залаты медаль на XXXIII летніх Алімпійских гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Розыгрышу медалёў сярод батутыстаў папярэднічала кваліфікацыя, у якой выступілі 16 атлетаў. У адборы Літвіновіч набраў касмічныя 63,420 бала і з першага месца выйшаў у вырашальны турнір. У фінальнай васьмёрцы, дзе ўсё пачыналася з нуля, Івану дастаўся сёмы стартавы нумар. Да выхаду беларуса на батут лепшы рэзультат меў кітаец Ван Зісай (61,890), але наш спартсмен быў ацэнены суддзямі яшчэ вышэй - на 63,090. Літвіновіч захапіў лідарства, якое ў выніку ўтрымаў і стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам: тры гады таму ў Токіа Іван таксама быў лепшым. Тройку ў Парыжы замкнуў яшчэ адзін прадстаўнік Кітая Янь Ланг'ю.

Акрамя двух залатых медалёў Гульняў, 23-гадовы ўраджэнец Вілейкі з'яўляецца чэмпіёнам Еўропы і двухразовым чэмпіёнам свету ў камандзе, а таксама сярэбраным прызёрам планетарнага першынства ў асабістых спаборніцтвах. Акрамя таго, на рахунку Івана перамога ў агульным заліку Кубка свету 2024 года, па ходзе якога ён выйграў адзін турнір і двойчы станавіўся на этапах трэцім.

Такім чынам, абодва прадстаўнікі нашай каманды па скачках на батуце ў Парыжы сталі ўладальнікамі алімпійскіх узнагарод. Раней сёння ўладальніцай сярэбранага медаля ў дзяўчат стала 19-гадовая магіляўчанка Віялета Бардзілоўская.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі