10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская канаістка Юлія Трушкіна стала фіналісткай XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы на дыстанцыі 200 м у жаночых каноэ-адзіночак з удзелам Трушкінай стартавалі 7 жніўня. Тады беларуска фінішавала другой у сваім папярэднім заездзе і трапіла ў лік шаснаццаці паўфіналістак.
Сёння Юлія была прадстаўлена ў першым паўфінале, дзе яна і яшчэ сем дзяўчат аспрэчвалі чатыры месцы ў вырашальным заездзе. Трушкіна паказала другі час і трапіла ў галоўны фінал, які стартуе ў 14:50 па мінскім часе.-0-