8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская прадстаўніца веславання на каноэ Юлія Трушкіна пачынае выступленні на ХХХІІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуска выступіць на спрынтарскай дыстанцыі 200 м у жаночай каноэ-адзіночцы. Усяго на Гульні ў гэтай дысцыпліне адабраліся 33 дзяўчыны, якія будуць падзелены на пяць заездаў. Юлія Трушкіна прыме ўдзел у другім папярэднім заездзе, які стартуе арыенціровачна ў 11.35 па мінскім часе. Змагацца за праход далей з нашай спартсменкай будуць вясляркі з Чылі, Калумбіі, Кітая, ЗША, Малдовы і Украіны. Адразу ў паўфіналы пройдуць толькі дзве мацнейшыя дзяўчыны, астатнія будуць стартаваць у чвэрцьфіналах, якія запланаваны на 13.40.
У цяперашнім сезоне Юлія Трушкіна ў гэтым відзе праграмы атрымала перамогу на кантынентальным кваліфікацыйным турніры на Алімпійскія гульні, а таксама стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Венгрыі.-0-