6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Абубакар Хаслаханаў удала стартаваў на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Адзіны прадстаўнік нашай каманды па грэка-рымскай барацьбе выступае ў вагавой катэгорыі да 97 кг. На алімпійскім турніры Хаслаханаў пасеяны пад другім нумарам сярод 16 удзельнікаў, у першым крузе яму процістаяў грузінскі атлет Роберт Кабліяшвілі. Першы трохмінутны адрэзак Абубакар выйграў з мінімальнай перавагай (1:0), але ў другой палавіне перавага беларуса сумненняў ужо не выклікала - у выніку перамога з лікам 9:1. Сапернікам нашага барца ў чвэрцьфінале будзе егіпецкі спартсмен Махамед Алі Габр, паядынак адбудзецца сёння днём.

Абубакар Хаслаханаў з'яўляецца чэмпіёнам свету сярод юнакоў (2021) і юніёраў (2023), сярэбраным прызёрам маладзёжнага кантынентальнага форуму і бронзавым медалістам дарослага чэмпіянату Еўропы 2024 года. Таксама ў актыве ўраджэнца Дагестана ёсць золата мінулагодніх II Гульняў краін СНД у Беларусі і перамога сёлета на турніры серыі Гран-пры ў Харватыі ў студзені.-0-
Фота Максіма Гучака, Дзяніса Касцючэнкі