Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2024, 14:56

Алімпіяда-2024: Бардзілоўская выйшла ў фінал у скачках на батуце
 

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы пачаліся спаборніцтвы па скачках на батуце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першымі на "Акор Арэне" выступілі дзяўчаты: 16 спартсменак разыгралі восем пуцёвак у фінал. Кожнай з удзельніц трэба было выканаць па два практыкаванні, але ў агульны залік ішоў толькі лепшы рэзультат. Па выніках першага падыходу наша Віялета Бардзілоўская набрала 56,340 бала і апярэдзіла ўсіх саперніц. У выніку беларуска прабілася ў фінальны топ-8 датэрмінова, паколькі ў другой спробе ніхто з васьмі стартаваўшых да яе спартсменак не змог пераўзысці паказчык магіляўчанкі.
Розыгрыш медалёў у скачках на батуце ў жанчын стартуе ў 14.50 па мінскім часе. Вынікі кваліфікацыі абнуляцца, у фінале кожная з васьмі дзяўчат пакажа па адной праграме.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі