10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец не змог заваяваць медаль XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах мужчынскіх байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м прынялі 29 спартсменаў, да суботняга фіналу дабралася мацнейшая васьмёрка. За медалі Гульняў разам з беларусам змагаліся два прадстаўнікі Венгрыі, а таксама весляры са Швецыі, Чэхіі, Партугаліі, Германіі і Аргенціны. На адзнацы чвэрць кіламетра Кравец ішоў апошнім, на сярэдзіне дыстанцыі падняўся на шостае месца, за 250 м да канца быў пятым ужо, а фінішную рысу ў выніку перасёк чацвёртым з рэзультатам 3 мін 28,10 сек.
Ад бронзавай пазіцыі Уладзіслава аддзялілі дзве з паловай секунды. Алімпійскім чэмпіёнам у гэтым відзе праграмы стаў Ёзеф Достал з Чэхіі, серабро і бронзу заваявалі венгры Адам Варга і Балінт Копас.-0-