Фота з архіва
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гродзенская "Алімпія" зноў абыграла баскетбалістак "Мінска" ў матчах жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля нядаўняй выязной вікторыі з перавагай 18 ачкоў (68:50) сёння гродзенская дружына перамагла дзеючых чэмпіёнак у сябе дома з розніцай тры балы - 62:59. Становішча ў групе лідараў: "Гарызонт" (Мінская вобласць) - 34 ачкі (18 матчаў), "Мінск" - 32 (18), "Алімпія" - 32 (19).
У суботу, 25 студзеня адбудуцца два паядынкі - лідары першынства згуляюць з маладзёжнай камандай "Мінска", а асноўны склад мінчанак сустрэнецца з фарм-клубам "Гарызонта".
Напярэдадні на першае месца ў турнірнай табліцы мужчынскага першынства выйшаў магілёўскі "Барысфен", які абыграў у сябе дома чэмпіёна краіны БК "Мінск" - 81:68. Таксама ўчора сталічны "Імпульс-БДУІР" прайграў 19-ы паядынак запар, уступіўшы на сваёй пляцоўцы віцебскаму "Рубону" - 67:74. Становішча ў лідзіруючай групе: "Барысфен" - 34 ачкі (20 матчаў), "Гродна-93" - 32 (19), "Мінск" - 30 (19), "Рубон" - 29 (19). У наступным туры "Мінск" і "Імпульс-БДУІР" сустрэнуцца ў сталічным дэрбі, а віцябчане прымуць гродзенскую каманду.-0-