Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2021, 13:44

Алімбекава займае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету па біятлоне

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава займае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету пасля шасці праведзеных этапаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулы ўік-энд у нямецкім Оберхофе Дзінара Алімбекава ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км заняла 12-е месца, а ў мас-старце на 12,5 км фінішавала на 13-й пазіцыі. Цяпер у актыве лідара беларускай жаночай каманды 412 ачкоў. На мінулых кубкавых этапах заліковыя ачкі зарабілі яшчэ тры прадстаўніцы Беларусі: Алена Кручынкіна - 195 (24-е месца ў агульным заліку), Ірына Крыўко - 97 (36) і Ганна Сола - 81 (40).

Жаночы індывідуальны залік узначальвае нарвежская біятланістка Мартэ Олсбю-Ройселан, у якой 579 заліковых балаў, услед за ёй ідуць яе суайчынніца Цірыль Экхаф і шведка Ханна Эберг, у якіх па 560 ачкоў. У Кубку нацый наперадзе каманда Швецыі - 4303 балы, на другой пазіцыі Нарвегія - 4207, трэцяе месца займае Францыя - 4198. Зборная Беларусі знаходзіцца на 6-м месцы, маючы 3660 ачкоў. У Оберхофе беларускія біятланісткі занялі 2-е месца ў эстафеце 4х6 км.

У асабістым заліку мужчын лідзіруюць нарвежскія біятланісты Ёханес Бё - 618 балаў, Стурла Холм Легрэйд - 564, Тар'ей Бё - 511. Лепшы з прадстаўнікоў Беларусі Сяргей Бачарнікаў займае 26-е месца (160 балаў), у Антона Смольскага 31-я пазіцыя (114), Раман Ялётнаў на 42-м радку (69), Максім Варабей знаходзіцца на 47-м месцы (39). У заліку Кубка нацый наперадзе Нарвегія - 4714, у біятланістаў Францыі 4146 балаў, трэцяй ідзе Германія - 4040. У зборнай Беларусі 3165 ачкоў і 8-е месца.

Сёмы кубкавы этап пройдзе ў канцы гэтага тыдня ў італьянскім Антхольцы. У яго праграме шэсць стартаў:

21 студзеня - жаночая індывідуальная гонка на 15 км,

22 студзеня - мужчынская індывідуальная гонка на 20 км,

23 студзеня - жаночы мас-старт на 12,5 км, мужчынская эстафета 4х7, 5 км,

24 студзеня - жаночая эстафета 4х6 км, мужчынскі мас-старт на 15 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі