7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі сёння адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. На пасаду старшыні гэтай спартыўнай арганізацыі перавыбрана Алена Скрыпель, паведамілі БЕЛТА ў БАГ.
Трэнеры і атлеты асацыяцыі падвялі вынікі апошніх гадоў работы і абмеркавалі, у якім напрамку рухацца ў развіцці гімнастычных відаў спорту. Алена Скрыпель была выбрана аднагалосна. Упершыню яна ўзначаліла БАГ у 2014 годзе.
За апошнія гады значна палепшылася спартыўная база для заняткаў гімнастычнымі відамі. У сакавіку бягучага года адкрыўся Палац мастацкай гімнастыкі, у бліжэйшы час у Віцебску будзе ўведзены ў строй Палац па скачках на батуце. Да 2020 года ў Мінску плануецца пабудаваць новы будынак Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Канферэнцыю ў НАК, а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, наведалі прэзідэнт Еўрапейскага саюза гімнастыкі Фарыд Гаібаў, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка Нэлі Кім.-0-