
Фота з архіва
12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алег Шэпель зноў перавыбраны на пасаду старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі. За яго прагаласавалі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі гэтай арганізацыі, якая адбылася сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Алег Шэпель узначальвае Паралімпійскі камітэт з 2002 года. Калі ён быў дзеючым спартсменам, то пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы, чатыры разы быў іх прызёрам. Алег Шэпель з'яўляецца заслужаным майстрам спорту СССР.
Генеральным сакратаром Паралімпійскага камітэта Беларусі выбраны Мікалай Шудзейка.-0-