Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 ліпеня 2024, 09:28

Албанскія рэферы рассудзяць матч мінскага "Дынама" і "Лудагорца" ў Лізе чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" сёння правядуць першы матч другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў балгарскім Разградзе дынамаўцы сустрэнуцца з мясцовым "Лудагорцам". Гульню, якая пачнецца ў 21.00, будзе судзіць албанская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Эльдар'ян Хаміці. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю гэтай сустрэчы. Матч у адказ чэмпіёнаў Беларусі і Балгарыі адбудзецца 31 ліпеня ў венгерскім Мезёкёвешдзе. Калі мінчане адолеюць сапернікаў па суме дзвюх сустрэч, то ў 3-м крузе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляюць з пераможцам пары "Лінкальн" (Гібралтар) - "Карабах" (Агдам, Азербайджан). Учора іх сустрэча на полі гібралтарскай каманды завяршылася перамогай азербайджанскага клуба з лікам 2:0.

Заўтра гродзенскі "Нёман" у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый згуляе на выездзе з румынскім ЧФР, а іх паядынак у адказ адбудзецца 1 жніўня ў венгерскім Дзьёры. Калі гродзенскія футбалісты пройдуць далей, то іх наступным сапернікам будзе прайграўшы ў пары Лігі Еўропы "Брага" (Партугалія) - "Макабі" (Петах-Тыква, Ізраіль).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі