Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2019, 09:54

Акцыя "Футбольныя мячы - школам" дапаможа росту майстэрства юных ігракоў - Вяргейчык

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Футбольныя мячы - школам" дапаможа юным ігракам павысіць свой прафесійны ўзровень. Такое меркаванне 30 студзеня выказаў генеральны сакратар асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Юрый Вяргейчык у час урачыстай цырымоніі ўручэння мячоў у Доме футбола, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, гэтыя мячы дапамогуць юным спартсменам ва ўдасканаленні іх навыкаў. Я вельмі рады, што мы можам праводзіць такія акцыі. Футбол - папулярны від спорту, і ад масавасці трэба імкнуцца да майстэрства. Чым больш мы будзем даваць магчымасцей рэалізаваць сябе, тым хутчэй у Беларусі будуць з'яўляцца такія ігракі, як Аляксандр Глеб, Валянцін Бялькевіч. Наша задача - ствараць усе ўмовы для гэтага", - расказаў Юрый Вяргейчык.

Ён адзначыў, што футбол пачынаецца з двара, потым дзеці гуляюць у школе, а потым прыходзяць у спецыялізаваныя секцыі. "Гэта пачатковы этап, мы ўсяляк стараемся зацікавіць будучых спартсменаў, - дадаў спецыяліст. - Таксама ў праграме II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў чэрвені 2019 года будзе прадстаўлены пляжны футбол, спадзяюся, нам удасца ўвайсці ў тройку прызёраў".

Усяго школам уручылі каля 22 тыс. футбольных мячоў.

Акцыя праводзіцца асацыяцыяй "Беларуская федэрацыя футбола" сумесна з Мінадукацыі і Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў чацвёрты раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі