Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2018, 18:59

Агонь XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў запаліла фігурыстка Ен А Кім

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агонь XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў на стадыёне ў Пхёнчхане запаліла вядомая паўднёвакарэйская фігурыстка алімпійская чэмпіёнка Ен А Кім, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійскі агонь па традыцыі быў запалены 24 кастрычніка 2017 года ў Алімпіі і 1 лістапада быў дастаўлены ў Рэспубліку Карэя.

За цырымоніяй адкрыцця Гульняў-2018 непасрэдна на трыбунах алімпійскага стадыёна назіралі 35 тыс. гледачоў, для якіх у марознае надвор'е былі падрыхтаваны пледы і грэлкі. Паводле даных арганізатараў, тэлетрансляцыю цырымоніі адкрыцця паглядзелі больш як мільён аматараў спорту на ўсіх кантынентах планеты.

Зімовыя Гульні-2018 прадоўжацца ў Пхёнчхане да 25 лютага. Будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод, за якія пазмагаюцца больш як 2,5 тыс. спартсменаў з 92 краін свету. Беларусь прадставяць 32 атлеты, яны выступяць у шасці відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі