Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 студзеня 2021, 10:46

Адкрыты Кубак Беларусі па сучасным пяцібор'і пройдзе ў Гомелі 29-31 студзеня

27 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты Кубак Беларусі па сучасным пяцібор'і (мужчыны, жанчыны) пройдзе ў Гомелі з 29 па 31 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.

За ўзнагароды паспаборнічаюць спартсмены Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а таксама прадстаўнікі РЦАП па водных відах спорту і СДЮШАР Мінска.

Спаборніцтвы пройдуць на трох пляцоўках: у спартыўным комплексе па вул. Партовай (фехтаванне, плаванне), Гомельскім АЦАР па лёгкай атлетыцы (камбінаваны від) і Гомельскім АЦАР па прыкладных відах спорту (верхавая язда).

"Па выніках спаборніцтваў будуць размеркаваны ачкі ў рэспубліканскі рэйтынг для далейшага адбору на міжнародныя спаборніцтвы", - адзначылі ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.

Кубак праводзіцца для развіцця і папулярызацыі сучаснага пяцібор'я, стымулявання росту спартыўных дасягненняў, павышэння спартыўнага майстэрства.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, упраўленне спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі