Сцяг Субота, 19 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 чэрвеня 2025, 18:49

Адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па фехтаванні завяршыўся ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту завяршыўся адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па фехтаванні з удзелам мацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень чэмпіянату адбыліся камандныя турніры ў шаблістаў і шаблістак. У мужчынскім заліку перамаглі фехтавальшчыкі з Масквы, якія адолелі ў фінале прадстаўнікоў Санкт-Пецярбурга. Тройку замкнула каманда "Расія-1". Лепшай з нашых чацвёрак стала зборная Беларусі, якая размясцілася на пятым радку. Таксама да чвэрцьфіналаў дайшлі квартэты з Брэста і Мінска. У жаночым турніры прызавыя месцы занялі першая, другая і чацвёртая каманды Расіі. Зборная Беларусі, а таксама ўдзельнікі з Мінскай вобласці і Брэста пацярпелі паражэнні на стадыі 1/4 фіналу.

Усяго на працягу спаборніцкага тыдня фехтавальшчыкі разыгралі 12 камплектаў узнагарод. Расійскія спартсмены заваявалі 40 з 42 медалёў, у актыве гаспадароў дзве бронзы. У мужчынскім камандным заліку ў шпажыстаў на трэцюю прыступку п'едэстала падняліся Дзмітрый Рыкуноў, Аляксей Хурс, Максім Марук і Аляксей Рэкіш, а ў індывідуальным турніры шаблістаў бронзавым прызёрам стаў Сяргей Кісель.

У фехтаванні на рапірах асабістыя перамогі атрымалі Кірыл Барадачоў (Самарская вобласць) і Марта Марцьянава (Татарстан), у камандных турнірах першынствавалі квартэты "Расія-1" (мужчыны) і "Расія-3" (жанчыны). Сярод шпажыстаў чэмпіёнамі Саюзнай дзяржавы сталі Аляксей Удавічэнка і Мілен Бавуге Хабімана (абодва - Масква), у камандным заліку золата ўзялі чацвёркі "Расія-3" (мужчыны) і "Расія-1" (жанчыны). У шаблістаў поспех святкавалі Магамед Халімбекаў (Масква) і Аліна Міхайлава (Новасібірская вобласць).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі