Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2019, 10:32

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Магілёве 28-30 студзеня

24 студзеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Магілёве 28-30 студзеня пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты "Спортивная панорама", прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Месца правядзення зімовых чэмпіянатаў краіны даўно замацавалася за магілёўскім СК "Алімпіец". Тут традыцыйна збіраюцца топавыя беларускія лёгкаатлеты, якія дэманструюць дастойныя вынікі, волю да перамогі і сапраўдную барацьбу за званне чэмпіёна.

Лепшых вызначаць у 16 відах праграмы: бегу на розныя дыстанцыі, спартыўнай хадзьбе, скачках у даўжыню і вышыню, штурханні ядра і іншых. У атлетаў 28 студзеня запланавана размінка, 29 студзеня - афіцыйны старт спаборніцтваў. На чэмпіянат прыедуць самыя вядомыя атлеты краіны. У госці чакаюць і зборную Ізраіля.

"Для нашых спартсменаў - гэта важны старт, паколькі на кон пастаўлены пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы ў Глазга, - адзначылі субяседнікі. - Таму ўпэўнены, што ўсіх чакае яркая і сумленная барацьба, напал пачуццяў у сектарах і на дарожках і, вядома ж, дастойныя вынікі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі