Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё Чэмпіянату свету па гарадошным спорце, што пройдзе ў Маладзечне з 1 па 8 жніўня, адбудзецца 2 жніўня, паведаміў у час-прэс канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Уладзімір Губарэвіч.
"Гульні будуць праходзіць штодзень з 9.00 да 19.00 з 1 па 8 жніўня. Адкрыццё пачнецца 2 жніўня ў 15.00. Для наведвальнікаў спаборніцтваў арганізуюць фудкорты і фотазоны, насычаную культурную праграму, у тым ліку забавы для дзяцей. На чэмпіянаце будуць прысутнічаць старшыня Міжнароднай федэрацыі гарадошнага спорту, прадстаўнікі Міністэрства спорту Расіі і кіраўнікі ведамстваў нашай краіны", - сказаў Уладзімір Губарэвіч.
Арганізатарамі чэмпіянату выступілі Міжнародная федэрацыя гарадошнага спорту, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінскі аблвыканкам і Беларуская федэрацыя гарадошнага спорту.
"У Маладзечне пабудавана адна з самых лепшых пляцовак для правядзення чэмпіянату свету па гарадошным спорце. У нас ёсць заяўкі як ад краін блізкага, так і далёкага замежжа, у тым ліку Казахстан, Расія, Германія, Азербайджан, Кітай, Таджыкістан, Турцыя, Канада, Францыя. Сярод навацый - правядзенне чэмпіянату ў дзвюх групах: сярод прафесіяналаў і сярод аматараў", - падкрэсліў Уладзімір Губарэвіч.
Паводле яго слоў, гарадошны спорт папулярызуецца на нацыянальным і міжнародным узроўні. У Беларусі яго плануюць развіваць не толькі на тэрыторыі Маладзечанскага раёна, але і ў іншых рэгіёнах Мінскай вобласці. А міжнародная федэрацыя гарадошнага спорту ўжо заключыла пагадненні з 12 краінамі аб далейшым развіцці гэтага віду спорту.
Чатырохразовая чэмпіёнка свету па гарадошным спорце Галіна Жаваранкава адзначыла, што ў мінулым годзе гэтаму віду спорту споўнілася 100 гадоў, а самой гульні "Гарадкі" ўжо больш за 200 гадоў. "Займацца гэтым спортам могуць як дзеці, так і дарослыя. Гарадошныя пляцоўкі ёсць у Мінску, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях. Гэты від спорту малазатратны. Дастаткова мець спартыўны інвентар. Сучасны гарадошны спорт прадстаўлены ў выглядзе трохбор'я: класічных, еўрапейскіх і фінскіх гарадкоў", - дадала Галіна Жаваранкава.
Яна заўважыла, што беларускія спартсмены не раз станавіліся чэмпіёнамі свету і прызёрамі ў спаборніцтвах па гарадошным спорце ў камандных і асабістых спаборніцтвах і плануюць упэўнена паказаць сябе і ў гэтым годзе.-0-