ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2023, 17:09

Адкрыта акрэдытацыя на тэставыя спаборніцтвы да II Гульняў краін СНД

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыта акрэдытацыя на тэставыя спаборніцтвы да II Гульняў краін СНД, якія пройдуць з 1 па 15 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Заяўкі на акрэдытацыю неабходна накіраваць на электронную пошту cis_press@mst.gov.by да 22 мая. У звароце трэба пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку і дату нараджэння, СМІ, тып акрэдытацыі (ТБ, фота, прэса), даныя пашпарта (серыя і нумар), кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты і фатаграфію 3х4 см. Пісьмо з пацвярджэннем заяўкі будзе адпраўлена на e-mail пасля заканчэння тэрміну акрэдытацыі. Допуск прадстаўнікоў СМІ на спаборніцтвы будзе магчымы толькі пры наяўнасці акрэдытацыйнага бэйджа.

У спіс тэставых спаборніцтваў да II Гульняў краін СНД увайшлі 20 турніраў у 9 гарадах. Мінск прыме рэспубліканскую ўніверсіяду па баскетболе 3x3 (10-11 чэрвеня), міжнародны турнір па валейболе (6-9 чэрвеня), першынство Беларусі па мастацкай гімнастыцы (7-11 чэрвеня), адкрытае першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы (12-14 чэрвеня), Кубак Беларусі сярод юнацкіх каманд па міні-футболе (1-15 чэрвеня), адкрыты Суперкубак Саюзнай дяржавы па пляжным футболе (8-9 чэрвеня), адкрыты чэмпіянат Беларусі па сучасным пяцібор'і (11-17 чэрвеня), а таксама адкрыты чэмпіянат Узброеных Сіл Беларусі па кулявой стральбе ў алімпійскай праграме (6-9 чэрвеня).

У Оршы з 2 па 10 чэрвеня пройдзе спартакіяда ДЮСШ па боксе (2-10 чэрвеня), у Салігорску - першынство Беларусі па вольнай (3-4 чэрвеня) і грэка-рымскай барацьбе (1-2 чэрвеня), у Маладзечне - этап чэмпіянату краіны па пляжным валейболе (2-4 чэрвеня), у Брэсце - спартакіяда ДЮСШ па гандболе (5-9 чэрвеня) і Кубак Брэсцкай вобласці па плаванні (7-9 чэрвеня), у Гомелі - спартакіяда ДЮСШ па дзюдо (9-13 чэрвеня), у Магілёве - рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука (8-11 чэрвеня) і рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ "Магілёў Оўпэн" (9-11 чэрвеня), у Жлобіне - Кубак Беларусі па самба (8-11 чэрвеня), у Гродне - першынство Беларусі па цяжкай атлетыцы (5-10 чэрвеня) і спартакіяда ДЮСШ і СДЮШАР па хакеі на траве (1-5 чэрвеня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі