Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2020, 14:46

Адбылася жараб'ёўка 2-га раўнда Кубка Беларусі па футболе

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола сёння адбылася жараб'ёўка другога раўнда розыгрышу Кубка Беларусі - 2020/2021, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У барацьбе за выхад у 1/16 фіналу кубкавага турніру згуляюць:

"Полацк-2019" - "Хімік" (Светлагорск),

"Стэнлес" (Пінск) - "Арсенал" (Дзяржынск),

"Новая Прыпяць" (Альшаны) - "Хваля" (Пінск),

"Баранавічы" - "Смаргонь",

"Будаўнік" (Капыль) - "Орша",

"Спартак" (Шклоў) - "Нафтан" (Наваполацк),

"Асіповічы" - "Спадарожнік" (Рэчыца),

БДУ (Мінск) - "Гомель",

"СМІ-Аўтатранс" (Смалявічы) - "Слонім-2017",

"Меліяратар" (Жыткавічы) - "Ліда",

"Першы Рэгiен" (Брэст) - "Лакаматыў" (Гомель),

"Горкі" - "Ашмяны",

"Кронан" (Стоўбцы) - "Граніт" (Мікашэвічы),

"Энергетык-БДАТУ" (Мінск) - "Астравец",

"Паперапрам" (Гомель) - "Днепр" (Магілёў).

Усе матчы запланаваны на 6 чэрвеня.

Жараб'ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі намечана на 8 чэрвеня. На гэтай стадыі ў барацьбу ўступяць прадстаўнікі вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.

У розыгрышы цяперашняга сезона засталося правесці галоўны паядынак: 24 мая на мінскім стадыёне "Дынама" трафей разыграюць барысаўскі БАТЭ і брэсцкае "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі