Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 чэрвеня 2021, 15:41

Адбылася жараб'ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Доме футбола адбылася жараб'ёўка пар 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі - 2021/2022, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З гэтай стадыі ў барацьбу ўступяць прадстаўнікі элітнага дывізіёна, якія згуляюць у гасцях з камандамі ніжэйшых ліг нацыянальнага першынства. Цяперашнія ўладальнікі трафея футбалісты барысаўскага БАТЭ ў паядынку за выхад у 1/8 фіналу сустрэнуцца з "Баранавічамі". Фіналіст мінулага кубкавага турніру "Іслач" з Мінскага раёна будзе сапернічаць з гомельскім "Лакаматывам". Апанент чэмпіёна краіны салігорскага "Шахцёра стане вядомы пасля матчу паміж гомельскай дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установай і "Уздой".

Склады астатніх пар: "Нафтан" (Наваполацк) - "Дынама" (Брэст), "Стэнлес" (Пінск) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Днепр" (Магілёў) - "Мінск", "Маларыта" - "Слуцк", "Белшына" (Бабруйск) - "Рух" (Брэст), "Орша" - "Гомель", "Партызан" (Салігорск) - "Спадарожнік" (Рэчыца), "Хваля" (Пінск) - "Славія" (Мазыр), "Арсенал" (Дзяржынск) - "Смаргонь", "Ліда" - "Дынама" (Мінск), "Маладзечна" - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Смалявічы" - "Віцебск", "Крумкачы" (Мінск) - "Нёман" (Гродна).

Сустрэчы 1/16 фіналу адбудуцца 22 і 23 чэрвеня.

У нядаўнім вырашальным паядынку 30-га розыгрышу БАТЭ пяты раз заваяваў Кубак, перамогшы ў Гомелі "Іслач" з лікам 2:1.

Па тры разы Кубкам Беларусі валодалі мінскае "Дынама", "Шахцёр", бабруйская "Белшына" і брэсцкае "Дынама". Па два трафеі ў сталічнага МТЗ-РІПА, "Гомеля", мазырскай "Славіі" і наваполацкага "Нафтана", па адным - у футбалістаў "Мінска", сталічнага "Дынама-93", гродзенскага "Нёмана", "Віцебска" і "Тарпеда-БелАЗа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі