Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2024, 16:30

Ад валейбола да каратэ. Якія міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы пройдуць у Беларусі ў 2024-м

Фота з архіва
Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2024 годзе ў Беларусі адбудзецца некалькі дзясяткаў значных міжнародных спаборніцтваў. Аб гэтым журналістам на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення планавання і арганізацыйнай работы Міністэрства спорту і турызму Яўген Залескі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік ведамства адзначыў: спартыўнае жыццё краіны ў гэтым годзе будзе яркім і насычаным. У бліжэйшыя дні стартуе традыцыйны XXVIII Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта.

"Турніраў будзе сапраўды шмат. Калі акцэнтаваць увагу на асноўных, то гэта спаборніцтва па вольнай барацьбе Belneftekhim Women's Cup. Таксама ў нашай краіне пройдзе некалькі этапаў кубка Ляднёва па сучасным пяцібор'і, "Кубак Дружбы" па каратэ, міжнародны турнір памяці Уладзіміра Рыжанкова па баскетболе. У ліпені запланавана таксама матчавая сустрэча Саюзнай дзяржавы па лёгкай атлетыцы, кубак па валейболе памяці Пятра Кавалёва і многія іншыя", - расказаў Яўген Залескі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення падкрэсліў: Беларусь гатова прымаць спартыўныя мерапрыемствы па многіх відах спорту на самым высокім узроўні. У свой час нашай краіне даверылі правядзенне чэмпіянату свету па хакеі, ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яшчэ свежыя ўспаміны аб нядаўніх ІІ Гульнях краін СНД.

"Гэтыя спартыўныя мерапрыемствы праведзены на высокім узроўні", - дадаў функцыянер.

Пры гэтым, як адзначыў Яўген Залескі, буйныя спаборніцтвы праходзяць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.

"Гэта яскрава пацвярджаюць ІІ Гульні краін СНД. Канцэпцыя іх правядзення прадугледжвала сабой арганізацыю спаборніцтваў у розных гарадах. Такі падыход даў магчымасць прадэманстраваць: не толькі сталіца і буйныя гарады могуць паспяхова праводзіць маштабныя спартыўныя мерапрыемствы", - рэзюмаваў Яўген Залескі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі