Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лютага 2020, 16:34

Аб'яўлены склад зборнай Беларусі на матч Кубка Дэвіса з тэнісістамі Германіі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітан тэніснай зборнай Беларусі Дзмітрый Жырмонт назваў склад каманды на гасцявы матч Кубка Дэвіса з камандай Германіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да першай сустрэчы новага сезона будуць рыхтавацца Ягор Герасімаў, Ілья Івашка, Аляксандр Згіроўскі, Марцін Барысюк і Андрэй Васілеўскі.

Матч кваліфікацыі Кубка Дэвіса Германія - Беларусь пройдзе 6 і 7 сакавіка на хардавым корце арэны Castello ў Дзюсельдорфе. Беларускія і нямецкія тэнісісты сустракаліся ў розыгрышы Кубка Дэвіса толькі аднойчы. У верасні 2003 года ў матчы плэй-оф сусветнай групы ў Германіі беларусы выйгралі з лікам 3:2. У камандным сусветным рэйтынгу зборная Беларусі займае 45-е месца, Германія знаходзіцца на 12-й пазіцыі.

Пераможца матчу атрымае пуцёўку ў фінальную стадыю розыгрышу Кубка Дэвіса, якая пройдзе 23-29 лістапада ў Мадрыдзе. У іспанскай сталіцы згуляюць 12 пераможцаў кваліфікацыйных сустрэч, а таксама гаспадары - тэнісісты Іспаніі і зборныя Вялікабрытаніі, Канады, Францыі, Сербіі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі