Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2019, 12:59

Абаронца жодзінскага ФК "Тарпеда-БелАЗ" Аляксандр Паўлавец перайшоў у "Дынама-Брэст"

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца Аляксандр Паўлавец перайшоў з жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" у брэсцкае "Дынама". Кантракт з 22-гадовым футбалістам падпісаны на год з магчымасцю прадаўжэння на такі ж тэрмін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе брастаўчан.

Раней склад брэсцкага "Дынама" папоўніў форвард нацыянальнай зборнай Беларусі Дзяніс Лапцеў, які выступаў у салігорскім "Шахцёры".

Тым часам кантрольна-дысцыплінарны камітэт асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" прыняў рашэнне забараніць брэсцкаму "Дынама" ажыццяўляць рэгістрацыю новых ігракоў. Гэта звязана з тым, што ФК "Дынама-Брэст" дагэтуль не выплаціў кампенсацыю гродзенскаму "Нёману" за пераход Паўла Савіцкага.

Футбалісты брэсцкага "Дынама" пачнуць падрыхтоўку да новага сезона 14 студзеня. Першы вучэбна-трэніровачны збор яны правядуць у ААЭ, а другі ў Турцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі