Ігар Сергяенка
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года - гэта зыходная кропка ў вырашэнні задачы па павышэнні даступнасці жылля. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на семінары-нарадзе "Аб Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года", - перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Ігара Сергяенкі, Канцэпцыя дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года - гэта зыходная кропка ў вырашэнні задачы па павышэнні даступнасці жылля ў Беларусі.
Семінар-нарада павінен стаць не толькі важным крокам у пошуку аптымальных механізмаў рэалізацыі канцэпцыі, але і асновай для канкрэтных заканадаўчых ініцыятыў, упэўнены ён. "Мы павінны атрымаць даступную інфармацыю, каб дэпутаты маглі арыентавацца ў асноўных падыходах вырашэння жыллёвых пытанняў - і ў арэндным жыллі, і ў сацыяльным. Каб, працуючы з насельніцтвам, даходліва і зразумела тлумачыць, а таксама па магчымасці вырашаць тыя ці іншыя праблемы зыходзячы з дзеючага заканадаўства і рэальных магчымасцей эканомікі", - сказаў ён.
Канцэпцыя змяшчае шэраг пытанняў, далейшае вырашэнне якіх патрабуе неадкладнага прыняцця мер, у тым ліку заканадаўчага характару. Па-першае, паводле слоў Ігара Сергяенкі, гэта крытычны стан жыллёвага фонду. Другі момант - дысбаланс у развіцці рэгіёнаў і адток насельніцтва ў буйныя гарады.
"Па-трэцяе, асаблівую заклапочанасць выклікае сітуацыя з забеспячэннем жыллём сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян, у тым ліку маючых права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання", - сказаў ён і дадаў, што аналагічная сітуацыя складваецца і па тэмпах будаўніцтва жылых памяшканняў для адсялення грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах.
"Гэтыя і многія іншыя пытанні рэгулярна ўзнімаюцца ў зваротах грамадзян перад дэпутатамі", - заўважыў Ігар Сергяенка.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады.-0-