Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 жніўня 2024, 11:28

Звыш 200 стандартаў распрацуюць у Беларусі да 2030 года для рэалізацыі МУР

 

Фота з архіва
Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектыўны план на 2023-2030 гады па распрацоўцы дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця прадугледжвае 208 стандартаў, з іх 80 датычацца аховы навакольнага асяроддзя, якасці вады і перапрацоўкі другаснай сыравіны. Аб гэтым, выступаючы на секцыйным пасяджэнні, прысвечаным развіццю гандлёвых адносін паміж Узбекістанам і Беларуссю ў электратэхнічнай прамысловасці, электраэнергетыцы і зялёнай энергетыцы, якое прайшло ў рамках ІІ Узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму ў Ташкенце, расказала старшыня Дзяржстандарту Алена Маргунова, паведамілі БЕЛТА ў камітэце.

Алена Маргунова расказала пра палітыку, якая праводзіцца ў Беларусі ў галіне якасці, і мерапрыемствах Года якасці, падкрэсліўшы нацэленасць гэтай работы на павышэнне якасці не толькі нацыянальнага брэнда "Зроблена ў Беларусі", але і жыцця грамадзян краіны ў цэлым. Кіраўнік камітэта таксама падзялілася падыходамі ў сферы стандартызацыі, што прымяняюцца для рэалізацыі МУР у Беларусі.

"Перспектыўны план на 2023-2030 гады па распрацоўцы дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця прадугледжвае распрацоўку 208 стандартаў, - паведаміла Алена Маргунова. - З іх 80 датычацца аховы навакольнага асяроддзя, якасці вады, перапрацоўкі другаснай сыравіны".

Гаворачы аб садзейнічанні развіццю зялёнай эканомікі ў Беларусі, спікер адзначыла, што ў краіне рэалізуецца комплексная праграма развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады, якая ўключае аспекты стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці і нарматыўна-прававога забеспячэння развіцця электратранспарту, у тым ліку яго кампанентаў і інфраструктуры.

У рамках выканання плана мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную ўпакоўку распрацаваны і ўведзены ў дзеянне 41 новы стандарт на аснове міжнародных і рэгіянальных стандартаў у галіне патрабаванняў да экалагічна бяспечнай упакоўкі і метадаў яе выпрабаванняў. Яшчэ сем стандартаў запланаваны да распрацоўкі на 2024-2025 гады.

Акрамя таго, як падкрэсліла Алена Маргунова, рэалізуецца і нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі на 2021-2025 гады, у рамках якога распрацаваны СТБ ISO 42500 - 2023 "Эканоміка сумеснага спажывання. Агульныя прынцыпы", дзе ўстаноўлена тэрміналогія і агульныя прынцыпы эканомікі сумеснага спажывання.

Усе гэтыя прыклады наглядна падкрэсліваюць прызнанне стандартызацыі як асноўнага крытэрыю ў працэсе развіцця зялёнай эканомікі і неад'емнага элемента адпаведных праграм, што прымаюцца на дзяржаўным узроўні. "Беларусь гатова дзяліцца набытым вопытам у гэтым напрамку", - рэзюмавала Алена Маргунова.

ІІ Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум прадаўжае сваю работу ў Ташкенце. Старшыня Дзяржстандарту Алена Маргунова і члены дэлегацыі Дзяржстандарту 27 жніўня прымуць удзел у пленарным пасяджэнні на тэму "Ад традыцыйнага бізнесу да зялёнага бізнесу" і цырымоніі падпісання і абмену камерцыйнымі кантрактамі і пагадненнямі аб супрацоўніцтве. Запланавана таксама правядзенне пасяджэння рабочай групы па вырашэнні пытанняў, звязаных з тэхнічнымі бар'ерамі ў гандлі паміж Беларуссю і Узбекістанам. Дэлегацыя Дзяржстандарту наведае выстаўку нацыянальнай прадукцыі Made in Belarus і дзяржаўныя арганізацыі Узбекістана ў галіне стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі, кіравання якасцю і выпрабаванняў. На форуме прысутнічае вялікае прадстаўніцтва дзелавых і адміністрацыйных колаў дзвюх краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі