Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2024, 14:16

Звыш 2 тыс. чалавек прымуць удзел у тэатралізаваным эпізодзе ў Дзень Незалежнасці

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 2 тыс. чалавек і 42 адзінкі тэхнікі прымуць удзел у тэатралізаваным эпізодзе, які ўбачаць гледачы ў Дзень Незалежнасці, паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 3 ліпеня рыхтуем вельмі насычаную праграму, якая пачнецца з ваеннага парада. У прадаўжэнне адбудзецца масавы тэатралізаваны эпізод "80 пераможных гадоў", - расказала Іна Адамовіч. - Больш за месяц актыўна вядуцца рэпетыцыі. Эпізод складаецца з васьмі карцін пад назвай "Слава працы", "Прамысловыя гіганты", "Радзіма ЭВМ", "Героі космасу", "Мінскае метро", "Героі спорту", "Нашы любімыя" і "Беларусь адзіная", якія адлюструюць асноўныя вехі і дасягненні Рэспублікі Беларусь за 80 мірных гадоў. Усяго задзейнічана звыш 2 тыс. чалавек, 42 адзінкі тэхнікі і сем дэкарыраваных платформ", - расказала Іна Адамовіч.

Яна падкрэсліла, што мерапрыемства будзе яркім і маштабным, здзівіць мінчан і гасцей свята.

Зводныя рэпетыцыі запланаваны 29 чэрвеня і 1 ліпеня на праспекце Машэрава. Усе жадаючыя могуць іх наведаць і ўбачыць працэс.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі