![Фота АР Фота АР](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2024/000022_1713363459_130328_big.jpg)
Фота АР
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звароты ад грамадзян Беларусі паступаюць у Генконсульства ў Дубаі, дзе ў апошні час ускладнілася сітуацыя з надвор'ем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Звароты ў Генконсульства паступаюць. Крытычных выпадкаў або сітуацый, якія пагражаюць жыццю і здароўю беларускіх грамадзян, цяпер не зафіксавана. У асноўным размова ідзе пра перанос або адмену рэйсаў. Беларускі дыпламат аказвае ўсё магчымае ў бягучых абставінах садзейнічанне", - расказалі ў МЗС.
У сувязі з ускладненнем сітуацыі з надвор'ем у Дубаі ў МЗС нагадалі тэлефон для сувязі з Генеральным консульствам для беларускіх грамадзян, якія апынуліся ў экстраннай сітуацыі, +971 50 661 3093 (даступны WhatsApp).
Рэкамендуюць таксама ўважліва сачыць за інфармацыяй мясцовых улад і выконваць рэкамендацыі кампетэнтных службаў.-0-