Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тэлефонных ашуканцаў з'явіліся новыя схемы падману грамадзян - яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі мабільных аператараў або інтэрнэт-правайдараў. Аб гэтым расказаў начальнік упраўлення па процідзеянні кіберзлачыннасці ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Стасюлевіч на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Барацьба з кіберзлачыннасцю вядзецца пастаянна, ашуканцы знаходзяць усё новыя спосабы ўчынення злачынстваў. Найбольш распаўсюджанымі застаюцца званкі праз мэсэнджары. Зламыснікі прадстаўляюцца, як правіла, супрацоўнікамі банкаўскіх устаноў або праваахоўных органаў. Прычыны розныя, мэта простая - завалодаць грашовымі сродкамі, рэквізітамі доступу да ўліковых запісаў. У бягучым годзе з'явілася новая схема - званкі ад імя супрацоўнікаў кампаній сотавай сувязі або інтэрнэт-правайдараў", - расказаў Дзмітрый Стасюлевіч.
ГУУС Мінгарвыканкама праводзіць работу па інфармаванні грамадзян, працоўных, студэнцкіх, школьных калектываў. "Важна ведаць, што такія злачынствы ўчыняюцца, разумець, што праз мэсэнджары банкаўскія і іншыя работнікі не стануць тэлефанаваць", - адзначыў Дзмітрый Стасюлевіч. Ён падкрэсліў, што трэба праяўляць пільнасць, калі гучаць просьбы ўзяць крэдыт, перавесці грошы на рахунак, дапамагчы пацярпеламу ў аварыі і інш. Таксама не трэба пераходзіць па падазроных спасылках на сайты або дадаткі.
Міліцыя нагадвае, што кур'еры тэлефонных ашуканцаў нясуць крымінальную адказнасць нараўне з арганізатарамі злачынстваў.-0-