Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2019, 10:43

ЗША заклікаюць Беларусь і Літву падтрымліваць дыялог па пытаннях БелАЭС

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наконт Беларускай АЭС у Астраўцы Літва павінна ўзаемадзейнічаць з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) і Беларуссю, а ЗША не будуць умешвацца ў перагаворы па гэтым пытанні, заявіў міністр энергетыкі ЗША Рык Перы, які знаходзіцца з візітам у Вільнюсе. Аб гэтым паведамляе газета "Литовский курьер" са спасылкай на агенцтва BNS.

"Ёсць МАГАТЭ, і роля гэтага агенцтва - забяспечыць, каб такія аб'екты адпавядалі міжнародным стандартам. Таму я рэкамендаваў бы літоўскім лідарам звярнуць на гэта ўвагу", - сказаў Рык Перы.

Ён дадаў, што ўсе хочуць бачыць бяспечную і эканамічную праграму атамнай энергетыкі ў розных краінах свету.

У сваю чаргу намеснік міністра энергетыкі ЗША Рыта Барануал заявіла BNS, што ЗША заклікаюць Літву і Беларусь падтрымліваць дыялог. "ЗША заклікаюць Літву і Беларусь прадаўжаць узаемадзеянне і захоўваць празрыстасць. Я сказала б, што рэактары ВВЭР, падобныя да тых, што ўстанаўліваюцца на БелАЭС, бяспечна працуюць у свеце. У будучым паліва часткова маглі б пастаўляць і амерыканскія пастаўшчыкі. Гэта ўжо робіцца на некаторых электрастанцыях у свеце", - адзначыла яна.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі