Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2019, 14:42

Зняць з уліку машыну ў Беларусі з 21 студзеня можна будзе ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спрашчаюцца правілы рэгістрацыі транспартных сродкаў. З 21 студзеня ўступае ў сілу адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 747 ад 18 лістапада 2018 года, якой зацверджана новая рэдакцыя палажэння аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй ТС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ МУС.

Дакумент падрыхтавала Дзяржаўтаінспекцыя МУС, і асноўная яго мэта - скараціць час, які людзі трацяць на рэгістрацыю транспартных сродкаў, спрасціць адпаведныя працэдуры. "З наступнага тыдня стане магчымым зняцце з уліку транспартнага сродку ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні, незалежна ад месца яго рэгістрацыі", - адзначылі ва УДАІ.

Прадавец (лізінгадавец) зможа аказваць паслугу па дзяржаўнай рэгістрацыі новага транспартнага сродку перад перадачай яго ўладальніку (адпаведны пункт павінен быць унесены ў дагавор куплі-продажу (лізінгу). У перспектыве, купіўшы ў зарэгістраванай у Беларусі юрасобы новую машыну, не трэба будзе прадастаўляць яе для агляду ў ДАІ. Такая магчымасць з'явіцца дзякуючы ўвядзенню сістэмы электронных пашпартоў ТС. Гэта, як чакаецца, адбудзецца з 1 лістапада. "Пры неабходнасці замены рэгістрацыйных знакаў у сувязі з іх стратай або крадзяжом, прадастаўленне транспартнага сродку на агляд па месцы яго рэгістрацыі больш не патрабуецца. Выдача новых рэгістрацыйных знакаў зможа праводзіцца па акце агляду такога транспартнага сродку, складзеным рэгістрацыйным падраздзяленнем па месцы знаходжання ТС, а таксама рэгіструючымі органамі іншых дзяржаў", - дадалі ў ведамстве.

"У выпадках, калі ўстаноўлена супадзенне ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку з рэквізітамі іншага, які знаходзіцца ў вышуку, і пацверджана адсутнасць яго прыналежнасці да таго, што шукаецца, а таксама сапраўднасць ідэнтыфікацыйнага нумара, рэгістрацыя будзе праводзіцца ў агульным парадку, без абмежаванняў, з унясеннем адпаведнага запісу ў дакументы", - дадалі ў ДАІ.

Акрамя таго, спецтранспарт са спецыяльнай колераграфічнай афарбоўкай, светлавой і гукавой сігналізацыяй перад рэалізацыяй у грамадзянскі абарот будзе здымацца з уліку толькі пасля яе дэмантажу. Тое ж датычыцца інкасатарскіх машын і транспарту, прызначанага для перавозкі каштоўнасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі