Андрэй Стрыгельскі
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" - гэта твор, які знайшоў вялікі водгук у сэрцах мінчан, асабліва ў моладзі. Такой думкай з журналістамі перад пачаткам канцэрта ў Палацы Рэспублікі падзяліўся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Той твор, які на мінулым тыдні паглядзелі мінчане, вядома, не пакінуў усіх прысутных тут абыякавымі. Быў запыт на тое, каб большая колькасць нашых жыхароў, асабліва маладых людзей, змаглі таксама пабываць тут, паглядзець, прасякнуцца той атмасферай", - расказаў Андрэй Стрыгельскі.
Паводле яго слоў, удзел у такіх мерапрыемствах - гэта не толькі дакрананне да гісторыі, але і важны ўклад у захаванне нацыянальнай памяці. "Мы знаходзімся напярэдадні важнейшай даты, галоўнага свята для нашай краіны - 80-годдзя Вялікай Перамогі. Гэта ўнікальная магчымасць ушанаваць памяць загінулых, мець дачыненне да той гістарычнай памяці, якую мы абавязаны захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Менавіта гэта забяспечыць стабільнае развіццё нашай краіны, горада Мінска і іх будучыню", - падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.-0-