Сцяг Субота, 15 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2025, 14:00

Знаёмства з культурай, кухняй, літаратурай. Дні Пермі пройдуць 29-30 верасня ў Мінску

Фота Мінгарвыканкама
Фота Мінгарвыканкама
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні Пермі пройдуць 29-30 верасня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Праграма Дзён Пермі разнастайная: дзелавыя сустрэчы, круглыя сталы, гастранамічныя адкрыцці, музычныя канцэрты і спартыўныя мерапрыемствы.

На майстар-класах ад пермскіх шэф-повараў у ГЦ "Сталіца" (два дні з 16.00 да 19.00) можна будзе пакаштаваць знакамітыя піражкі і аўтарскія безалкагольныя кактэйлі. Там жа прапануюць набыць пермскія сувеніры.

Выступяць пермскія калектывы-ансамблі і віртуоз-балалаечнік Андрэй Кіракоў. Канцэрты пройдуць на некалькіх пляцоўках горада: 29-30 верасня з 12.00 у ГЦ "Сталіца", 29 верасня ў 19.00 у Мінскім гарадскім палацы культуры.

Юныя футбалісты з Пермі і Мінска згуляюць таварыскі матч на стадыёне "Трактар" (30 верасня ў 15.00), а дзелавыя колы двух гарадоў правядуць бізнес-місію.

Госці сталіцы прапануюць азнаёміцца з пермскай літаратурай у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (з 29 верасня).

Яркім фіналам Дзён Пермі стане канцэрт на стадыёне "Дынама". 30 верасня ў 18.00 пачнецца канцэртная праграма, на якой выступіць DJ Smash. Уваход на канцэрт свабодны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі