Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2024, 10:04

Злёты, выставы, размовы. Якія мерапрыемствы правядзе БПЦ у супрацоўніцтве з Узброенымі Сіламі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская праваслаўная царква і Узброеныя Сілы Беларусі вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці на 2025 год. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на афіцыйным партале БПЦ, паведамляе БЕЛТА.

Пасяджэнне Каардынацыйнага савета Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Беларусі адбылося 15 лістапада на базе прыхода Раства Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава.

Удзельнікі разгледзелі пытанні выканання праграм супрацоўніцтва ў бягучым годзе, а таксама абазначылі асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела на наступны год.

Сярод іх правядзенне 17-га спартыўна-патрыятычнага злёту праваслаўнай моладзі, арганізацыя выставы-экспазіцыі "Патрыятычнае служэнне Беларускай праваслаўнай царквы ў гады Вялікай Айчыннай вайны" ў воінскіх часцях і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Таксама запланаваны духоўна-асветныя размовы сярод афіцэрскага складу, курсантаў і ваеннаслужачых, семінары на тэму: "Роля і значэнне свяшчэннаслужыцеляў, апякаючых воінскія фарміраванні і шэраг іншых мерапрыемстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі