3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Анатоль Рыгоравіч з Мінска прапанаваў абмеркаваць выкарыстанне тэрміна "законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў" замест "мама" і "тата". Таксама яго хвалюе мода на татуіроўкі ў маладых людзей і выкарыстанне нецэнзурнай лексікі. Мінчанін прапануе заканадаўча замацаваць адказнасць за яе выкарыстанне ў грамадскіх месцах.
"Гэта пытанне чалавечай культуры, выхавання, - адзначыў Ігар Сергяенка. - З дзяцінства павінна прывівацца негатыўнае стаўленне да гэтага, тут бацькі прыклад падаюць".
Андрэй Мікалаевіч з Мінскага раёна просіць разгледзець яго прапанову аб унясенні змяненняў у заканадаўства праз устанаўленне забароны на выкарыстанне зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў і АПГ у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва менш як 1 тыс. чалавек, для будаўніцтва стаянак і ангараў для велікагрузных аўтамабіляў.
"Я хадзіў па многіх інстанцыях са сваёй праблемай і ўсюды атрымліваю адмову, таму вырашыў звярнуцца на прыём у Палату прадстаўнікоў, - расказаў Андрэй Мікалаевіч. - Насельніцтва купляе ўчасткі, будуе сваімі сіламі дамы, а потым які-небудзь бізнесмен выкупляе бліжэйшыя ўчасткі і ператварае населены пункт у прамысловую зону. Мне здаецца, гэта патрабуе ўрэгулявання".
"Гэта тэма мае дастаткова распаўсюджаны характар. Ваш дэпутат выедзе на месца і разбярэцца ў сітуацыі. Ёсць адпаведнае заканадаўства, Кодэкс аб зямлі. Напэўна, нешта трэба прадугледзець з улікам правапрымяняльнай практыкі", - падкрэсліў спікер.
Мінчанін Андрэй Фёдаравіч прапануе ўнесці змяненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь у частцы аплаты падатку на дабаўленую вартасць пры фінансаванні аб'ектаў сельгаспрызначэння.
"Гэта пытанне патрабуе абмеркавання, наколькі яно актуальнае ў маштабах краіны", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.
"Калі будзе льгатаванне па ПДВ, сельгаспрадпрыемствы і бюджэт ад гэтага выйграюць. Я задаволены тым, што мяне ўважліва выслухалі і што пытанне будзе далей абмяркоўвацца ў Палаце прадстаўнікоў", - дапоўніў той, хто звярнуўся.-0-