Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2023, 09:02

Зіма вяртаецца? Снег у Беларусі будзе ісці на працягу дня 28 сакавіка

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 28 сакавіка на працягу дня паўсюдна па Беларусі прагназуюцца ападкі - снег, мокры снег, дождж, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяжурны сіноптык у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ападкі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях чакаюцца месцамі, па астатніх - на большай частцы. "Па захадзе і цэнтральных раёнах будзе ісці снег, мокры снег, па ўсходзе - з дажджом. Вецер парывісты - да 15-20 м/с", - удакладніў дзяжурны сіноптык.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, мінулай ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі ападкі: дажджы - па ўсходзе рэспублікі, у цэнтральных і заходніх раёнах - у выглядзе снегу. "Па цэнтральных і паўднёвых раёнах месцамі адзначаліся моцныя ападкі. Максімальная колькасць у Мар'інай Горцы - 18 мм і Слуцку - 17 мм", - расказаў дзяжурны сіноптык.

Тэмпературны фон быў ад мінус 3 градусаў па паўночным захадзе да плюс 8 градусаў па ўсходзе Гомельскай вобласці. У сталіцы слупок тэрмометра трымаўся на адзнацы мінус адзін градус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі