Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2021, 09:00

Жыві і помні! Мемарыял "Брэсцкая крэпасць-герой" у фотаархіве

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 50 гадоў таму, 25 верасня 1971 года, для ўшаноўвання подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці на яе тэрыторыі адкрыты мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

Брэсцкая крэпасць-герой. Плошча Цырыманіялаў. Верасень 1971 года

Ветэраны ў дзень адкрыцця мемарыяла "Брэсцкая крэпасць-герой", 1971 год

Брэсцкая крэпасць, 2018 год

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсцкай крэпасці, 2021 год

Абаронцы Брэсцкай крэпасці - воіны больш як 30 нацыянальнасцей СССР - здзейснілі адзін з найвялікшых подзвігаў савецкага народа ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гераічная абарона крэпасці прадаўжалася з 22 чэрвеня па канец ліпеня 1941 года. Ні адзін са сцягоў воінскіх часцей, якія змагаліся ў крэпасці, не дастаўся ворагу.

Брэст. Акцыя "На славу агульнай Перамогі", 2020 год

Байцы мінамётнай батарэі 125-га стралковага палка 6-й стралковай дывізіі, 1941 год. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА

Надпісы на сценах Брэсцкай крэпасці, зробленыя яе абаронцамі летам 1941 года. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА

Удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці Рыгор Макараў, 1941 год

Удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці Рыгор Макараў у Брэсцкай крэпасці, 1981 год

Удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці Герой Савецкага Саюза П.М. Гаўрылаў расказвае моладзі пра баі ва Усходнім форце крэпасці, 1970 год

Байцы 44-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі, 1941 год. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА

У пасляваенныя гады гісторыя абароны Брэсцкай крэпасці стала сімвалам гераізму, вернасці прысязе і любові да Радзімы. 8 мая 1965 года крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой". У лістападзе 1956 года адбылося адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці. З мая 1968 года вяліся работы па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу. Стварэнне мемарыяла стала сапраўды ўсенароднай справай.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена званне "Крэпасць-герой"

Уручэнне Брэсцкай крэпасці-герою ордэна Леніна і медаля "Залатая зорка", лістапад 1965 года

У Брэсцкай крэпасці-героі, 1971 год

Удзельніца абароны крэпасці былая старшая хірургічная сястра лейтэнант медыцынскай службы Раіса Абакумава каля руін цытадэлі, 1984 год

Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе

Адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці Самвел Мацевасян у Брэсцкай крэпасці, 1991 год

Абаронцы крэпасці над Бугам каля руін цытадэлі, 1967 год

Удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці Радзівон Ксенафонтавіч Семянюк каля выратаванага ім у 1941 годзе сцяга, 1989 год

Брэсцкая крэпасць-герой, 1971 год

Комплекс унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі з катэгорыяй "1".

Брэсцкая крэпасць. Амаль 600 навабранцаў прынялі прысягу ў Брэсцкай крэпасці, 2018 год

Цырымонія ўскладання вянкоў прайшла ў Брэсцкай крэпасці, 2020 год

Вогненную інсталяцыю "Холмскія вароты" стварылі 21 чэрвеня каля Брэсцкай крэпасці ўдзельнікі міжнароднага патрыятычнага праекта "Вогненныя карціны вайны", 2021 год

Пагранічнікі правялі акцыю "Баявы разлік" каля Цярэспальскіх варот мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", 2021 год

Брэсцкая крэпасць. Помнік пагранічнікам, 2020 год

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" - адна са знакавых мясцін Беларусі, сімвал супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам у час Вялікай Айчыннай вайны

Калектыў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" стаў лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы "Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" (2018-2020). У 2021 годзе мемарыяльны комплекс удастоены ордэна Францыска Скарыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі