Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2023, 12:55

Журналісты БЕЛТА ўдастоены падзякі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыў галоўнай рэдакцыі інфармацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" ўдастоены падзякі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагарода ў ходзе міжнароднага форуму, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны персанальных даных, уручана рэдактару аддзела сацыяльнай, навуковай, культурнай і спартыўнай інфармацыі Святлане Васілеўскай.

Журналісты і прадстаўнікі рэдакцый беларускіх сродкаў масавай інфармацыі атрымалі падзякі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных за супрацоўніцтва і актыўную інфармацыйную падтрымку. Відавочна, што чалавеку без юрыдычнай адукацыі разабрацца ў разнастайнасці законаў, указаў, пастаноў вельмі няпроста. І менавіта журналісты дапамагаюць адаптаваць складаны прававы кантэнт, зрабіць яго зразумелым для любога чалавека.

Як адзначыў у размове з журналістамі дырэктар цэнтра Андрэй Гаеў, дзяржава, стварыўшы ўмовы для абароны персанальных даных, дала кожнаму грамадзяніну краіны магчымасць актыўна карыстацца прадастаўленымі заканадаўствам шырокімі правамі, якія ўплываюць на працэсы апрацоўкі персанальных даных.

Міжнародны дзень абароны персанальных даных будзе адзначацца 28 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі