Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2020, 14:17

Журналісты БЕЛТА сталі лаўрэатамі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2019 года

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2019 года ў сродках масавай інфармацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

У ліку пераможцаў - журналісты Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Цыкл матэрыялаў аб дзейнасці вучоных НАН карэспандэнта аддзела эканамічнай і навуковай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі Валерыі Гаўрылавай прызнаны адным з лепшых у намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт". Аглядальнік рэдакцыі часопіса "Беларуская думка" Сняжана Міхайлоўская стала лаўрэатам конкурсу ў намінацыі "Лепшая публікацыя" з цыклам артыкулаў аб ролі беларускай навукі ў жыцці грамадства.

Конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі праводзіўся НАН Беларусі дзясяты раз. Было прадстаўлена 116 работ 25 аўтараў. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары. Пераможцы адбіраліся па чатырох намінацыях: "Лепшая публікацыя", "Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні", "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні" і "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі