Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2020, 13:40

Жук аб пратэсных акцыях: мне вельмі прыкра, што многія мінчане сталі гарматным мясам вулічных барыкад

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сілавое процістаянне з праваахоўнікамі ў час вулічных акцый у Мінску было зладжанай і спланаванай акцыяй. Аб гэтым заявіў дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Самае нядобрае ў гэтай гісторыі тое, што той Мінск, да якога мы прывыклі, вельмі складана будзе вярнуць назад. Мы страцілі вельмі важны элемент - спакой грамадзян на вуліцах. Мы сталі сведкамі зладжанай, спланаванай акцыі па, скажам так, сілавым процістаянні з праваахоўнымі структурамі. Што ў выніку мы атрымалі? Пад замес, як гаварыў міністр (унутраных спраў. - Заўвага БЕЛТА) трапілі ў тым ліку і людзі, якія выпадкова праходзілі міма або не ваяўніча настроеныя", - сказаў Дзмітрый Жук.

Паводле яго слоў, гэта і ёсць адзін з элементаў тактыкі каляровай рэвалюцыі, правакатары ж цудоўна разумеюць, што падстаўляюць звычайных людзей, у той час як самі паспяваюць уцячы ад праваахоўнікаў. "Мне проста вельмі прыкра, што многія-многія мінчане сталі гарматным мясам вулічных барыкад", - заявіў кіраўнік выдавецкага дома.

Паводле слоў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, здарылася тое, аб чым і папярэджвалі многія палітолагі, і аб чым гаварылі ў эфірах службаў навін: радыкальна настроеныя пратэстуючыя справакавалі сутыкненні, у якіх пацярпелі ў тым ліку і мірныя людзі. "Здарыліся выбары, выйшлі людзі. Адны з іх, каб выказаць сваю пазіцыю, іх звалі адны Telegram-каналы. У другіх Telegram-каналах збіраліся зусім іншыя людзі: мэта была адна - дабіцца сутыкненняў, у выніку якіх пацярпелі б усе", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі