2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на пачатак каляндарнай восені, кліматычнае лета прадаўжаецца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Жнівень завяршыўся на гарачай ноце і верасень не адстае, утрымліваючы тэмпературную планку на высокім узроўні. На гэтым тыдні разам з паўднёвымі патокамі прадоўжыць паступаць цёплая паветраная маса, таму ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 1-7 градусаў вышэйшым за сярэднія шматгадовыя значэнні. Начныя мінімумы будуць вагацца ад 5-8 да 16-18 градусаў цяпла, а дзённыя максімумы будуць у межах ад 20-23 да 29-31 градуса вышэй за нуль. Разам з тым ападкаў па-ранейшаму чакаецца няшмат. Калі ў бліжэйшыя грукі (2 верасня) пры павышаным фоне атмасфернага ціску абыдзецца без істотных ападкаў, то ў далейшым (3-7 верасня) на тэрыторыю нашай краіны будуць прарывацца франтальныя раздзелы, якія нясуць з сабой кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. У начны і ранішні час у вільготным паветры месцамі па краіне будуць згушчацца непрацяглыя туманы", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 2 верасня, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 16, днём ад плюс 20 градусаў па паўночным усходзе да плюс 30 градусаў па паўднёвым захадзе.
У сераду, 3 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 5 градусаў па ўсходзе да плюс 18 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём будзе 21-28 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах - плюс 29-31.
У чацвер, 4 верасня, ноччу па захадзе, днём месцамі, у асноўным па паўночна-заходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 5 градусаў па ўсходзе да плюс 18 градусаў па захадзе. Днём будзе ад плюс 21 градуса на паўночным захадзе да плюс 31 градуса на поўдні.

У пятніцу, 5 верасня, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 7 градусаў па ўсходзе да плюс 18 градусаў па захадзе, днём будзе 23-29 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 31.
У суботу, 6 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 7 градусаў у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 18 градусаў у заходніх. Днём будзе 21-28 градусаў вышэй за нуль, па поўдні - да плюс 30.
У нядзелю, 7 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 7 градусаў па паўднёвым усходзе да плюс 17 градусаў па захадзе, днём будзе 21-27 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - да плюс 29.-0-