ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2020, 13:30

Жнівень пачнецца няўстойлівым надвор'ем з дажджамі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выхадныя на тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Заканчваюцца апошнія дні ліпеня, якія не ўнясуць рэзкіх змяненняў у характарыстыку адыходзячага месяца. На большай частцы тэрыторыі краіны адзначаецца недабор ападкаў, найбольшы іх дэфіцыт назіраецца па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. У той жа час у некаторых раёнах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, дзе ў асобныя дні ліпеня назіраліся моцныя ліўні, выпала 1,5 месячнай нормы. У рэкардсменах Слуцкі раён, тут метэастанцыя зарэгістравала 2 ліпеньскія нормы дажджоў", - расказалі ў Белгідрамеце.

Як адзначылі сіноптыкі, па тэмпературным рэжыме па паўночна-ўсходняй палавіне Беларусі было на 1-2 градусы ніжэй за кліматычную норму, а на астатняй тэрыторыі на 1-2 вышэй за яе. Нягледзячы на тое, што сёння і заўтра ўмовы надвор'я будзе фарміраваць халаднаватае паветра, яно істотна не паўплывае на размеркаванне сярэднямесячных тэмператур.

У пятніцу, 31 ліпеня, чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі пройдуць невялікія дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - 17-23 градусы.

Няўстойлівым і халаднаватым надвор'ем стартуе і жнівень. У суботу, 1 жніўня, паветраныя масы прадоўжаць паступаць з поўначы Балтыйскага мора і Фінскага заліва. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, днём парывісты, у асобных раёнах па паўночным усходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - ад плюс 17 па паўночным усходзе да 24 градусаў цяпла па захадзе краіны. Такі тэмпературны фон будзе на 2-4 градусы ніжэйшым за кліматычную норму.

У нядзелю, 2 жніўня, краіна ў асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску і халаднаватых паветраных мас, толькі днём на паўднёва-заходнія раёны пачне паступаць з Цэнтральнай Еўропы больш цёплае паветра. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўночны, днём з пераходам на заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў, днём будзе 19-24, па паўднёвым захадзе 25-27 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е пачне паступова вяртацца ў звычайнае жнівеньскае рэчышча. У панядзелак, 3 жніўня, надвор'е прадоўжыць фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём заходнія раёны будуць пад уплывам атмасфернага фронту. Днём па захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны пры навальніцах парывісты. У начныя і ранішнія гадзіны ў нізкіх мясцінах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца туманы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў, днём будзе 21-27 градусаў.

У аўторак, 4 жніўня, у вобласці паніжанага атмасфернага ціску і ўмерана цёплых паветраных мас месцамі па краіне пройдуць кароткія дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах з навальніцамі. Вецер прагназуецца ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў. Днём будзе 18-25, па поўдні 26-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі