Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2021, 14:02

ЖКГ гатова да пачатку ацяпляльнага сезона

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэлым жыллёва-камунальная гаспадарка завяршыла падрыхтоўку да пачатку ацяпляльнага сезона. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Святлана Цімошкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым па сістэме ЖКГ ужо завершаны работы як па цеплавой гаспадарцы, так і па жылфондзе, гэта значыць зроблена ўсё неабходнае для пачатку ацяпляльнага сезона", - адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення.

Яна падкрэсліла: пры падрыхтоўцы аб'ектаў ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд МЖКХ штотыдзень кантралюе 13 асноўных паказчыкаў. Сярод іх замена і капітальны рамонт катлоў, замена цеплавых сетак, стварэнне запасаў драўнянага паліва, прафілактычны рамонт сістэмы ацяплення жылых дамоў і цеплавых пунктаў, рамонт стыкаў і дахаў. Штомесяц кантралююцца 89 паказчыкаў, у тым ліку выпрабаванне абсталявання кацельняў і цеплавых сетак, прафілактычны рамонт абсталявання кацельняў, прафілактычны агляд і рамонт водаправодных і каналізацыйных сетак і збудаванняў на іх, рамонт электраабсталявання жылых дамоў і печаў, паверка прыбораў уліку. "Гэтыя мерапрыемствы гарантуюць надзейнае, бесперабойнае і безаварыйнае цепла- і водазабеспячэнне жыллёвага фонду, а таксама забяспечваюць функцыянаванне ўсёй інфраструктуры гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў рэспублікі ў ацяпляльны перыяд", - растлумачыла Святлана Цімошкіна.

Паводле яе інфармацыі, на 22 верасня ў цэлым па галіне пашпарты гатоўнасці аформлены на 3435 кацельняў і 240 спажыўцоў цеплавой энергіі, якія абслугоўваюцца арганізацыямі ЖКГ. Таксама нарыхтавана 1,5 млн куб.м драўнянага паліва, заменена 383 км цеплавых сетак. Выкананы прафілактычны рамонт сістэм ацяплення 41,5 тыс. дамоў, 37,2 тыс. цеплавых пунктаў, апрасаваны ўсе сістэмы ацяплення жылых дамоў. Акрамя таго, адрамантавана 285 тыс. паг.м стыкаў сценавых панэлей і 752 тыс. кв.м дахаў.

"Для ўстаранення магчымых аварыйных сітуацый у цэлым па краіне сфарміраваны 719 аварыйна-аднаўленчых брыгад з колькасцю 3,4 тыс. чалавек. Гатовы 15 перасовачных модульных кацельняў, 607 аўтаматычных перасовачных крыніц электразабеспячэння. Акрамя таго, праведзены трэніроўкі па разгортванні перасовачных модульных кацельняў і крыніц электразабеспячэння", - расказала прадстаўнік міністэрства.

Для ўтрымання дарог зімой ёсць 3749 адзінак снегаўборачнай спецыяльнай тэхнікі. Нарыхтавана 177,5 тыс. т пясчана-саляной сумесі.

"У цэлым падрыхтоўка аб'ектаў камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд на ўзроўні папярэдніх гадоў. Поўная гатоўнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі да асенне-зімовага перыяду забяспечана ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны", - падкрэсліла намеснік начальніка ўпраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі