Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2024, 17:42

Жамчужына праваслаўя. Качанава азнаёмілася з ходам рамонтных работ у Свята-Успенскім саборы ў Жыровічах

29 жніўня, Слонімскі раён /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава наведала храм на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра, азнаёмілася з ходам рамонтна-рэстаўрацыйных работ на аб'ектах манастыра і правяла рабочую нараду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Наталля Качанава ў час нарады, яе мэта - пракантраляваць ход работ. "Паглядзець, як ідуць работы і на якім этапе рэалізацыя дамоўленасцей, якіх мы дасягнулі мінулы раз, - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. - Мэта нашай сустрэчы - каб вы расказалі, як вядуцца работы. Таму што тэрмін мы мяняць не будзем - гэта 1 снежня".

Як расказаў журналістам пасля нарады старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, даручэнні Прэзідэнта выконваюцца і ва ўстаноўленыя тэрміны. "Гэта храм з вельмі багатай гісторыяй, які заўсёды прыцягвае шмат людзей. Працэс рэканструкцыі яго даволі складаны, таму часам узнікаюць нейкія тэхнічныя пытанні. Іншым разам узнікаюць і традыцыйныя пытанні, якім чынам усё ж такі людзям даць магчымасць дакрануцца да святыні, каб нашы рамонтныя работы не моцна ўскладнялі жыццё як вернікам, так і свяшчэннаслужыцелям. Але пры гэтым у нас ёсць тэрміны, якія трэба захоўваць. І гэтыя нарады патрэбны для таго, каб знайсці баланс, каб вырашыць існуючыя пытанні", - сказаў кіраўнік Гродзенскай вобласці.

Уладзімір Каранік дадаў: "Калі падвесці асноўны вынік нарады, то я лічу, што ёсць разуменне таго, што гэта жамчужына не толькі Гродзенскай вобласці, але і ў цэлым Рэспбулікі Беларусь, праваслаўя. Ёсць разуменне, што ўсе работы, якія дадуць магчымасць гэтаму храму зайграць новымі гранямі, павінны быць выкананы. А ўсё астатняе тут ёсць. Тут ёсць гісторыя, тут ёсць святыні, тут ёсць людзі, якія з душой адносяцца да гэтага манастыра, і ёсць людзі, якія заўсёды з задавальненнем сюды прыязджаюць". Ён звярнуў увагу, што задача маючых дачыненне да рэканструкцыі людзей зрабіць так, каб манастыр зайграў новымі фарбамі.
 
"Няма мяжы дасканаласці. Мы абмеркавалі, што на фоне выканання работ і змянення храма некаторыя элементы, якія раней, напэўна, здаваліся цярпімымі і дапушчальнымі, цяпер ужо дысаніруюць з абноўленай аддзелкай, таму таксама павінны быць заменены. Мы падлічым, колькі спатрэбіцца часу на гэты дадатковы аб'ём работ, але задача стаіць жорсткая - на калядныя святы храм павінен сустракаць вернікаў ва ўсёй красе", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр - мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр Беларускай праваслаўнай царквы, размешчаны ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Адзін з галоўных цэнтраў беларускага праваслаўя і буйнейшых у краіне архітэктурных ансамбляў XVII-XVIII стагоддзяў.-0-

Фота Леаніда Шчаглова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі