Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2017, 17:58

З'езд вучоных Беларусі пройдзе 12-13 снежня ў Мінску

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II З'езд вучоных Беларусі пройдзе 12-13 снежня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У з'ездзе прымуць удзел 2,1 тыс. дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. Чакаецца прыезд вядомых вучоных Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

У першы дзень работы з'езда дэлегаты і запрошаныя будуць працаваць па дзевяці секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана арганізацыя маладзёжнай секцыі. Работа секцый будзе праходзіць у арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. На з'ездзе будуць працаваць наступныя секцыі: "Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучага" (месца правядзення - Інстытут фізікі НАН), "Тэхнічныя навукі - Індустрыя 4.0" (БНТУ), "Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне" (БДУ), "Сучасныя біятэхналогіі" (Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН); "Медыцынскія і фармацэўтычныя навукі" (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), "Айчынная гуманітарыстыка - грамадству" (Прэзідыум НАН Беларусі); "Інавацыйны аграпрамысловы комплекс" (НПЦ НАН па механізацыі сельскай гаспадаркі); "Моладзь і новыя гарызонты навукі" (Ліцэй БДУ), "Міжнароднае навуковае ўзаемадзеянне на сучасным этапе" (Прэзідыум НАН Беларусі). У час работы апошняй секцыі адбудзецца пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій пры МААН.

Пленарнае пасяджэнне пройдзе 13 снежня. Ключавым дакументам, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі, стане праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Цяпер гэты праект праходзіць грамадскае абмеркаванне. У стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень па шэрагу напрамкаў. Стратэгія распрацавана вучонымі НАН Беларусі з улікам заўваг і прапаноў, што паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных. Мяркуецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак - 30 працэнтаў у агульным аб'ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі - 10 працэнтаў. У агульным аб'ёме вытворчасці прампрадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

Правядзенне з'езда стане падагульняючым мерапрыемствам Года навукі. На з'ездзе будуць вызначаны асноўныя і найбольш актуальныя задачы і напрамкі развіцця навуковай сферы, маючыя доўгатэрміновы характар, у тым ліку пашырэнне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інтэграцыя айчыннай навукі ў сусветную навуковую прастору, выпрацаваны канцэпцыя доўгатэрміновай навукова-інавацыйнай бяспекі краіны і генеральная стратэгія развіцця і павышэння ролі айчыннай навукі ў эканоміцы, яе ўзаемадзеяння з рэальным сектарам, фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы і паступальнай рэалізацыі мадэлі эканомікі ведаў у Беларусі.

Сёння ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II З'езда вучоных Беларусі пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН - намесніка старшыні арганізацыйнага камітэта з'езда Уладзіміра Гусакова. На пасяджэнні падрабязна абмеркаваны пытанні гатоўнасці ўсіх службаў да правядзення з'езда, рэалізацыя і матэрыяльна-тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемстваў па правядзенні з'езда, удзел у ім прадстаўнікоў замежных навуковых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі